РУС БЕЛ ENG

Документы

  1. Навучальныя заняткі ў 2024/2025 навучальным годзе для вучняў I-XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа імя Мар’яна Дуксы” (далей – установа) праводзяцца з 2 верасня 2024 г. па 31 мая 2025 г.
  2. На працягу 2024/2025 навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 27 кастрычніка 2024 г. па 3 лістапада 2024 г. уключна;

зімовыя –14 дзён з 25 снежня 2024 г. па 7 студзеня 2025 г. уключна;

вясновыя – 8 дзён з 23 сакавіка 2025 г. па 30 сакавіка 2025 г.;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г.

Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна.

Для вучняў Х класаў, – 86 дзень з 7 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г. уключна.

Для вучняў I-II класаў у III чвэрці праводзяцца дадатковыя канікулы – 7 дзён з 17 па 23 лютага 2025 г.

  1. Атэстацыя вучняў III-XI класаў праводзіцца па чвэрцях.
  2. Адукацыйны працэс у 2024/2025 навучальным годзе ажыццяўляецца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня.

Шосты дзень тыдня ўстанаўліваецца для арганізацыі работы заняткаў па інтарэсах, правядзення фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, культурна-масавых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў; для работы з адоранымі вучнямі; для работы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі ) вучняў; правядзенне факультатыўных  заняткаў у V-ХІ класах.

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адну змену.
  2. З панядзелка па пятніцу ўстанова працуе з 8.00 да 20.00, у суботу – з 9.00 да 13.00.
  3. Пачатак заняткаў для вучняў – 9.00.
  4. Працягласць навучальных заняткаў для вучняў I класа складае 35 хвілін. Працягласць навучальных заняткаў для вучняў II-XI класаў – 45 хвілін.
  5. Расклад званкоў:

 

1 клас

2-4 класы

5-7 класы

8-11 класы

1 урок

900 – 935

900 – 945

900 – 945

900 – 945

2 урок

1000 – 1035

1000 – 1045

1000 – 1045

1000 – 1045

3 урок

1100 – 1135

1100 – 1145

1100 – 1145

1100 – 1145

4 урок

1200 – 1235

1200 – 1245

1200 – 1245

1200 – 1245

5 урок

1300 – 1335

1300 – 1345

1300 – 1345

1300 – 1345

6 урок

 

1400 – 1445

1400 – 1445

1400 – 1445

7 урок

 

1505 – 1550

1505 – 1550

1505 – 1550

  1. Працягласць перапынкаў: перад правядзеннем факультатыўных,стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, гурткоў, секцый не менш чым 20 хвілін.
  2. За 1 хвіліну да пачатку кожнага ўрока ўстанаўліваецца папераджальны званок. Пасля папераджальнага званка настаўнікі і вучні рыхтуюцца да заняткаў у вучэбным кабінеце.
  3. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з графікам факультатыўных заняткаў.
  4. Пачатак працоўнага дня ўстанаўліваецца:

для дзяжурнага адміністратара, адказнага дзяжурнага настаўніка –8.30;

для настаўнікаў-прадметнікаў – не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку свайго першага ўрока.

  1. У сярэдзіне кожнага занятка (па заканчэнні 20 хвілін) праводзяцца фізкультурныя паўзы.
  2. Работа факультатыўных заняткаў, спартыўных секцый, гурткоў, кабінета інфарматыкі, вучэбнай майстэрні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам установы. Самавольная змена раскладу не дапускаецца.
  3. Пазакласныя мерапрыемствы праводзяцца па плане, зацверджаным дырэктарам. Правядзенне ўсіх пазакласных мерапрыемстваў, такіх як заняткі гурткоў, спартыўныя секцыі, правядзенне факультатыўных заняткаў і г.д., а таксама знаходжанне настаўнікаў, супрацоўнікаў і вучняў у памяшканні ўстановы дапускаецца  да 21.00.
  4. Катэгарычна забараняецца адпускаць вучняў з урокаў на мерапрыемствы (рэпетыцыі, спаборніцтвы і інш.) без дазволу кіраўніцтва установы.
  5. Карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў час заняткаў рэгуліруюцца Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку работнікаў установы і Правіламі ўнутранага распарадку для вучняў установы.
  6. Змены ў раскладзе вучэбных заняткаў пры правядзенні кантрольных работ у выпадку немагчымасці выканання патрабаванняў СанПіН праводзяцца пры папярэднім узгадненні з кіраўніцтвам установы.
  7. Замена вучэбных заняткаў па дамоўленасці паміж настаўнікамі без дазволу кіраўніцтва ўстановы забараняецца.
  8. У выпадку захворвання настаўнік абавязаны своечасова паведамiць аб гэтым кіраўніцтву ўстановы з мэтай прыняцця мер па змяненні раскладу вучэбных заняткаў, ажыццяўлення замены настаўніка, які захварэў.
  9. Выхад на працу работніка ўстановы пасля хваробы магчымы толькі пасля прад’яўлення дырэктару ліста непрацаздольнасці.
  10. Прадастаўленне работніку адгулаў, кароткачасовага адпачынку без утрымання заработнай платы ажыццяўляецца загаддзя, (не менш чым за 1 дзень) пададзенай пісьмовай заявы. Пытанне лічыцца вырашаным толькі пасля падпісання заявы дырэктарам установы.
  11. У канікулярны час змест работы настаўніка рэгулюецца планам работы Установы, класа, метадычнага аб'яднання; працягласць працоўнага дня ў канікулярны час вызначаецца ў адпаведнасці з сумарнай педагагічнай нагрузкай на тыдзень і можа быць зменена ў сувязі з вытворчай неабходнасцю са згоды настаўніка. Пачатак працоўнага дня –9.00.
  12. Класныя кіраўнікі забяспечваюць харчаванне вучняў свайго класа згодна з графікам, праводзяць штодзённы кантроль харчавання дзяцей у сталовай.
  13. Арганізацыя гарачага харчавання вучняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам.

Час харчавання вучняў:

пасля 1 урока – група падоўжанага дня (І клас)

пасля 2 урока – ІІ, ІІІ, IV, V класы

пасля 4 урока – VI, VІІ, VIII, IX, X, XI класы

пасля 5 урока – група падоўжанага дня

пасля 6 урока – дадатковае харчаванне

16.10 – група падоўжанага дня.

У сталовую вучняў суправаджае настаўнік, які працаваў на ўроку, пасля якога клас павінен абедаць згодна з графікам харчавання.

  1. Для інфармавання вучняў праводзяцца 1 раз на тыдзень лінейкі па графіку:

пасля 2 урока – VIII, IX, X, XI класы

пасля 3 урока – І-ІV класы

пасля 4 урока – V, VI, VІІ класы.

  1. Кожны тыдзень праводзяцца інфармацыйныя гадзіны (чацвер, пасля 6,7 ўрокаў) і класныя гадзіны (у адпаведнасці з зацверджаным дырэктарам раскладам). Кожны чацвёрты чацвер месяца праводзіцца адзіны дзень інфармавання для вучняў VIII-XI класаў (ШАГ). Дадзеныя пазаўрочныя мерапрыемствы абавязковыя для наведвання ўсімі вучнямі.
  2. Штомесяц на другім тыдні месяца праводзяцца для вучняў I-XIкласаў Дні здароўя. Дадзеныя пазаўрочныя мерапрыемствы абавязковыя для наведвання ўсімі вучнямі і педагогамі, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.
  3. З мэтай інфармацыйнага забеспячэння педагагічнага калектыву, аператыўнага прыняцця рашэнняў па важнейшых накірунках дзейнасці установы ўстанаўліваюцца наступныя дні правядзення нарад:

нарады пры дырэктару – 3-ы аўторак месяца  пасля 6 урока;

аператыўныя нарады – кожны аўторак пасля 6 урока і па меры неабходнасці.

  1. У мэтах забеспячэння бяспечных умоў знаходжання вучняў i работнікаў Установы ўведзены прапускны рэжым (зацверджаны дырэктарам 12 верасня 2023 г.). Адказнасць за захаванне палажэнняў, Інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму нясе дзяжурны адміністратар і работнік, які ажыццяўляе прапускны рэжым падчас дзяжурства на вахце.
  2. Круглыя суткі ва ўстанове дзяжурыць вартаўнік, у адпаведнасці з графікам работы. У час перадачы змены адбываецца перадача будынкаў і маёмасці ўстановы ад аднаго вартаўніка другому.
  3. Катэгарычна забаронена ажыццяўляць пропуск асоб з прыкметамі алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
  4. У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыйную пагрозу бяспецы прысутных, неабходна неадкладна праінфармаваць кіраўніцтва ўстановы і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл. 102).
  5. Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі пасля заканчэння урокаў (бацькоўскія сходы, класныя вечары і інш.), папярэдне ўзгадняюцца з кіраўніцтвам установы з мэтай арганізацыі прапускнога рэжыму, забеспячэння бяспекі вучняў і ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  6. На працягу навучальнага года ажыццяўляецца дзяжурства па Установе сіламі кіраўніцтва, настаўнікаў, вучняў у адпаведнасці з графікам. Адказнасць за складанне і своечасовую карэкціроўку графіка дзяжурства вучняў і графіка дзяжурства настаўнікаў ускладаецца на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы.
  7. Для вучняў I-XI класаў у перыяд вучэбных заняткаў абавязковай з’яўляецца элемент школьнай формы устаноўленага ўзору:

хлопчыкі (юнакі) – штаны дзелавога стылю аднатонныя чорнага/цёмна-сіняга колеру, камізэлька трыкатажная бардовая, кашуля белая (для ўрачыстых мерапрыемстваў), кашуля або гольф пастэльных колераў (для паўсядзённага выкарыстання), эмблема ўстановы адукацыі, туфлі/макасіны/сандалі класічнага выгляду;

дзяўчынкі (дзяўчаты)-спадніца/штаны аднатонныя чорнага/цёмна-сіняга колеру, камізэлька трыкатажная бардовая, блузка белая (для ўрачыстых мерапрыемстваў), блузка або гольф пастэльных колераў (для паўсядзённага выкарыстання), эмблема ўстановы адукацыі, туфлі/макасіны/сандалі класічнага выгляду.

Ва ўрачыстых выпадках адзенне вучняў павінна адпавядаць моманту. Цёмныя тоны касцюмаў і светлыя кашуль і блузак. Абутак – туфлі, пажадана на невысокім абцасе.

Забараняецца знаходжанне вучняў на занятках у верхняй вопратцы.

На занятках не дапускаецца: вячэрні макіяж, святочныя і экстравагантныя прычоскі («дрэды», афарбаваныя ў экстрэмальна-яркія колеры валасы, і інш.), біжутэрыя, пірсінг, татуіроўкі на адкрытых частках цела, пр. Вучням забаронена карыстацца перагаворнымі прыладамі, якія запісваюць і прайграюць, аўдыё-і відэаапаратурай без спецыяльнага на тое дазволу настаўніка.

  1. Адказнасць за захаванасць адзення вучняў, здадзенага ў гардэроб, нясе вартаўнік. Адказнасць за пакінутыя ў гардэробе каштоўныя рэчы (грошы, тэлефоны, ключы) вартаўнік (вахцер) не нясе. Вучням забараняецца пакідаць у гардэробе каштоўныя рэчы. У час правядзення вучэбных заняткаў па фізічнай культуры і здароўі вучні здаюць каштоўныя рэчы настаўніку фізічнай культуры і здароўя.
  2. Класныя кіраўнікі штодзень кантралююць наведванне заняткаў вучнямі. Пасля пачатку 1-га ўрока настаўнік-прадметнік, які працуе ў класе, перадае педагогу сацыяльнаму праз дзяжурнага вучня інфармацыю пра колькасць адсутных, паказваючы прычыну адсутнасці.
  3. Педагог сацыяльны штодзень дакладвае кіраўніцтву ўстановы пра колькасць адсутных вучняў на занятках да 9.10.
  4. Педагог сацыяльны уносіць дадзеныя аб колькасці адсутных вучняў па ўстанове ў адзіную інфармацыйную базу дадзеных па ўліку наведвання штодзень да 9.10.
  5. Класныя кіраўнікі замацоўваюць за кожным вучнем ў навучальным кабінеце пастаяннае працоўнае месца з мэтай матэрыяльнай адказнасці вучня за захаванасць мэблі.
  6. Настаўнікі забяспечваюць прыём і перадачу вучэбнага кабінета на перапынку. Адказнасць за захаванасць навучальнага кабінета падчас урока нясе настаўнік, які працуе ў кабінеце.
  7. Знаходжанне вучняў у класе без настаўніка не дапускаецца. Настаўнік нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў санітарна-гігіенічных норм і правілаў, бяспекі вучняў і захаванне імі дысцыпліны ў навучальным кабінеце. Падчас перапынку ў вучэбным кабінеце адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей нясе настаўнік, чый урок у дадзеным кабінеце наступны.
  8. Генеральная ўборка вучэбных памяшканняў праводзіцца ў апошні тыдзень кожнага месяца.
  9. На перапынках адказнасць за жыццё і здароўе вучняў па-за вучэбнымі кабінетамі і спартыўнымі заламі ўскладаецца на класных кіраўнікоў, дзяжурных настаўнікаў.
  10. Настаўнікі пачатковых класаў пасля апошняга ўрока выводзяць вучняў свайго класа ў гардэроб і прысутнічаюць там да іх выхаду з памяшканняў установы (да пасадкі ў школьны аўтобус вучняў, для якіх арганізаваны падвоз).
  11. Настаўнік нясе асабістую адказнасць за незабеспячэнне бяспечных умоў вучняў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу (да пачатку і пасля заканчэння навучальных (факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых) заняткаў, падчас перапынкаў паміж навучальнымі заняткамі, на ўроках фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання, iншых уроках, факультатыўных занятках, пазаўрочных мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, экскурсіях і г.д.).
  12. Правядзенне экскурсій, паходаў, наведванне выстаў, правядзенне работ, спартыўных спаборніцтваў і г.д. дазваляецца толькі пасля правядзення інструктажу вучняў з абавязковым афармленнем пратакола ўстаноўленага ўзору і выдання загада на гэта дырэктара ўстановы. Адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей, выкананне правілаў бяспечных паводзін пры правядзенні падобных мерапрыемстваў нясе той настаўнік, або іншы супрацоўнік установы, прызначаны загадам дырэктара ў якасці адказнай асобы. Збор вучняў, ад’езд і вяртанне з мерапрыемстваў ажыццяўляецца толькі ад будынка установы.
  13. Педагогамі арганізуецца суправаджэнне вучняў І-IV класаў да месца заняткаў наступным чынам: на ўрокі музыкі, фізічнай культуры і здароўя, англійскай мовы і назад вучняў суправаджаюць настаўнікі-прадметнікі.
  14. Забараняецца знаходжанне старонніх асоб на вучэбных і факультатыўных занятках без дазволу дырэктара.
  15. Ключы ад вучэбных кабінетаў захоўваюцца ў вартаўніка. Да пачатку вучэбных заняткаў настаўнік бярэ ў вартаўніка ключы ад вучэбнага кабінета, нясе адказнасць за іх захаванне і своечасовае вяртанне на месца захоўвання пасля праведзеных урокаў. Забаронена выносіць ключы з установы.
  16. Настаўнікі пасля заканчэння вучэбных заняткаў зачыняюць вокны, краны, выключаюць святло ў вучэбных кабінетах, абясточваць электрапрыборы.
  17. Забараняецца выдаленне вучняў з ўрока, за выключэннем выпадкаў грубага парушэння Статута установы, правілаў унутранага распарадку для вучняў, асацыяльных і небяспечных для прысутных паводзінаў. Настаўнік папярэджвае пра гэта дзяжурнага адміністратара.
  18. Да і пасля заканчэння навучальных заняткаў (абавязкова ў адсутнасці вучняў) павінна праводзіцца скразное праветрыванне навучальных памяшканняў.
  19. Працягласць скразнога праветрывання вучэбных памяшканняў залежыць ад умоў надвор’я. Працягласць праветрывання рэгламентуецца зніжэннем тэмпературы паветра ў памяшканні ў халодны час года да +14°С.
  20. Забараняецца скразное праветрыванне навучальных і іншых памяшканняў праз памяшканне санітарнага вузла.
  21. Аднабаковае праветрыванне памяшканняў можа праводзіцца ў прысутнасці вучняў: у цёплую пару года – бесперапынна, у халодную – да зніжэння тэмпературы паветра ў памяшканні да + 17 ° С.
  22. Праводзіць праветрыванне памяшкання неабходна, выкарыстоўваючы фрамугі або паваротна-адкідныя механізмы пластыкавых вокнаў.
  23. Праветрыванне рэкрэацыйных памяшканняў праводзіцца падчас вучэбных заняткаў.
  24. Забараняецца адкрываць вокны ў кабінетах і на калідорах падчас адукацыйнага працэсу, пакідаць вучняў у кабінетах з расчыненымі вокнамі.
  25. Педагагічныя работнікі вядуць вучэбна-планавую дакументацыю (планы, даведкі, спісы) ў друкаваным выглядзе. Класныя журналы, дзённікі запаўняюць шарыкавай ручкай з пастай сіняга колеру.
  26. Вядзенне школьнай дакументацыі (класныя журналы, дзённікі, алфавітныя кнігі, асабістыя карткі вучняў, асабістыя справы работнікаў установы, кнігі выдачы пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі, кнігу выдачы атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і інш.) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых дакументаў.
  27. Настаўнік перад навучальнымі заняткамі бярэ ў настаўніцкай класны журнал і вяртае на месца захоўвання пасля праведзенага занятку. Забараняецца браць класныя журналы вучням.
  28. У выпадку неабходнасці дазваляецца працаваць з класным журналам пасля заканчэння заняткаў, атрымаўшы на гэта дазвол дзяжурнага адміністратара.
  29. Намеснікі дырэктара ўстановы забяспечваюць захаванасць журналаў.
  30. Катэгарычна забараняецца курэнне, распіццё спіртных напояў, ужыванне любых псіхатропных сродкаў работнікамі ўстановы і вучнямі ў памяшканнях установы і на яе тэрыторыі.
  31. У памяшканях установы забаронены любыя гандлёвыя аперацыі.

 

поделиться в: