РУС БЕЛ ENG

Солы ў час Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.). Сольскае перамір'е (21.11 (4.12)1917г.)

Солы ў час Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.).

Сольскае перамір'е (21.11 (4.12)1917г.)

 

Беларусь у час першай сусветнай вайны

 

 

Фотакопія нумару “Известий” з публікацыяй дагавору аб перамір’і з немцамі за подпісам старшыні камісіі С.Я. Шчукіна. Солы 21.11.1917г.

 

19.11(2.12) 1917 года ВРК Заходняга фронту накіраваў у штаб нямецкага Усходняга фронту дэлегацыю для перагавораў. У яе склад уваходзілі 16 чалавек. Узначальваў дэлегацыю член  ВРК Заходняга фронту С.Я. Шчукін, 21.11(4.12) 1917 года члены дэлегацыі і прадстаўнікі 2-,3-,10-й армій Заходняга фронту і ўпаўнаважаныя галоўнага камандаванна нямецкіх армій Усходняга фронту падпісалі ў мястэчку Солы дагавор аб перамірі тэрмінам на два месяца. Дагавор набываў сілу з 12 гадзін 23.11(6.12) 1917 года на ўсім Заходнім фронце ад мястэчка Відзы да ракі Прыпяць (уключна). Паводле дагавора ваенныя дзеянні на Заходнім фронце былі часова спынены. Дагавор аб перамірі страціў сілу 2(15).12 1917 года ў сувязі з падпісаннем у Брэст-Літоўску пагаднення аб часовым спыненні ваенных дзеянняў паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі

 

 

Пропуск № 107

у Крэмль і кіраўніцтва Савета народных камісараў з фотакарткай С.Я. Шчукіна

 

 

Пасведчанне з фотакарткай

С.Я. Шчукіна - члена выканкама з’езда салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту ад 1 чэрвеня 1917 года (С.Я. Шчукіну 23 гады)

 

Члены дэлегацыі ад ВРК Заходняга фронту (прадстаўнікі 2-й, 3-й, 10-й армій)

С.Я. Шчукін - старшыня дэлегацыі, Н.Н. Байтаракаў - урач, С. Берсан - малодшы уінтэр - афіцэр, Вельмешын - уінтэр-афіцэр, Калаш - афіцэр, перакладчык, Крузенштэйн - афіцэр Генеральнага штаба, капітан, Ліпскі - афіцэр генеральнага штаба, капітан, Лукянаў - салдат, Міхайлаў - прапаршчык, Пятроў Н.Г. - урач, Слішэнка - капітан, Фамін В. - салдат, Хрусталёў - салдат, член ВРК 10-й арміі, Ціхменаў Н.– урач, Школьнікаў - салдат, Яркін - салдат.

Нямецкую дэлегацыю ўзначаліў генерал-маёр фон Заўберцвейг, начальнік штаба групы армій

 

 

 

 

 

Паседжанне дэлегацыі па заключэнню пераміря паміж рускімі арміямі Заходняга фронту (2-,3-,10-) і арміямі Германскага Усходняга фронту. Мястэчка Солы, 20-21 лістапада 1917г. 3-ці з права С.Я.Шчукін

 

 

Фотаздымак  прыезду дэлегацыі (знята немцамі)

19.11 (2.12) 1917г.

 

Фота

С.Я. Шчукін (16.(28) 12.1893 - 24.07.1955) Старшыня дэлегацыі ад ВРК Заходняга фронта. Член Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б)

 

Фотаздымак ад’езду дэлегацыі з в. Солы 21.11 (4.12) 1917г.

 
поделиться в: