РУС БЕЛ ENG

Францішак Багушэвіч

Францішак Багушэвіч

Францішак Багушэвіч - пісьменнік, публіцыст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

 

Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны каля Вільні. Сям’я паходзіла са старадаўняй збяднелай шляхты. Дзяцінства хлопчыка

У 1863 годзе выбухнула паўстанне, і Францішак Багушэвіч прыняў у ім удзел.

Пасля разгрому паўстання  быў вымушаны скрывацца, з’ехаць з Беларусі на тэрыторыю Украіны.

 У 1884 годзе вярнуўся на радзіму,  зарабляў на жыццё адвакацкай дзейнасцю, пры гэтым набыў рэпутацыю абаронцы мужыкоў.

 

Францішак Багушэвіч з сям'ёй. У першым радзе злева ад Багушэвіча яго жонка Габрыэля, справа — сын Томаш. Стаіць злева дачка Канстанцыя

 

У 1891 годзе ў Кракаве выйшаў  першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок тыражом у 3000 экзэмпляраў і актывізаваў кнігавыданне: пасля яго пачалі штогод выходзіць кнігі па­беларуску, аўтарскія або перакладныя.

 

A xoць ciлaй нaвaт aдapвaлi б з дoмy,

Kaлicьцi вяpнyўcя б, як мядзвeдзь дa лoмy.

3aвaлiццa xaй xaтa, зapacтyць пaкocы,

Уcё б вяpнyўcя, гoлы ды бocы!

                                                "Maя xaтa"

 

У  "Прадмове"  пісьменнік  звяртаецца да  суайчыннікаў з лозунгам-заклікам: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”

Другі прыжыццёвы зборнік «Смык беларускі» Францішак Багушэвіч выдаў, хутчэй за ўсё, у  Познані ў 1894 годзе пад псеўданімам Сымон  Рэўка з-пад Барысава.

 

У красавіку 1900 года пад страхой бацькоўскага дома Францішак Багушэвіч памёр, аднак пакінуў пра сябе самую светлую памяць, застаўся ў гісторыі Беларусі як адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

поделиться в: