РУС БЕЛ ENG

Задачи и функции работы учреждения

Мэта: развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі вучняў, якая спрыяе інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.

 

Задачы:

  1. Стварыць адукацыйнае асяроддзе, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі шляхам выкарыстання дыферэнцыраванага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу; фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў;
  2. Удасканаліць мадэль прафарыентацыйнай дзейнасці і працоўнага выхавання ва ўстанове праз інтэграцыю бацькоў у адукацыйны працэс.
  3. Актуалізаваць змест і метадычнае забеспячэнне выхаваўчай работы па фарміраванні грамадзянскасці, патрыятызму, здаровага ладу жыцця, лідарскіх якасцей, каштоўнасных адносін да працы праз узаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі, законнымі прадстаўнікамі на аснове прынцыпаў супрацоўніцтва.
  4. Павысіць агульны ўзровень прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці праз стымуляванне педагогаў да прафесійнага самаразвіцця, інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту.
  5. Забяспечваць бяспечныя і камфортныя ўмовы знаходжання вучняў установы, умацоўваць дысцыпліну і правапарадак праз выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій і рэалізацыю комплексу прафілактычных мерапрыемстваў.

 

 

поделиться в: