ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
- Палажэнне аб Савеце музея дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа імя Мар’яна Дуксы” (далей – Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь Аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З.
- Савет музея дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа імя Мар’яна Дуксы” (далей – установа) з’яўляецца грамадскім органам кіравання музеем установы ў складзе іншых структурных падраздзяленняў адукацыйнай прасторы школы;
- Савет музея ўстановы – выбарны орган самакіравання, які выбіраецца на сходзе актыву музея адкрытым галасаваннем.
- Савет музея ўстановы ажыццяўляе цякучую работу музея, накіроўвае дзейнасць у адпаведнасці з мэтамі і задачамі.
- Савет музея ўстановы ўтвараюць прадстаўнікі кіраўніцтва, настаўнікі, вучні, законныя прадстаўнікі вучняў.
- Колькасны склад Савета музея ўстановы вызначаецца ў залежнасці ад аб’ёму плануемай работы, ад колькасці вучняў, якія прымаюць удзел у рабоце музея, ад тых відаў работ, якія неабходна ажыццявіць пры стварэнні і ў далейшай дзейнасці музея і зацвярджаецца педагагічным саветам установы.
- Дзейнасць Савета музея ўстановы рэгламентуецца дадзеным Палажэннем і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы музея, які зацвярджаецца дырэктарам установы.
ГЛАВА 2
ЗАДАЧЫ І АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТА МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ
- Задачы Савета музея ўстановы:
забеспячэнне якаснага кіравання дзейнасцю музея ўстановы;
распрацоўка і апрабаванне эфектыўных форм і метадаў гісторыка-краязнаўчай работы;
забеспячэнне сістэматычнай работы музея, як аднаго з кампанентаў адукацыйнага працэсу;
інтэграванне музейнай справы ва ўрочную і пазаўрочную выхаваўчую сістэму;
засваенне і выкарыстанне ў практыцы адукацыйнага працэсу асноў музейнай педагогікі як магутнага стымулу духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага, інтэлектуальнага, эстэтычнага выхавання асобы выпускніка школы;
забеспячэнне знешніх сувязей музея з грамадскасцю;
стварэнне ўмоў для самарэалізацыі творчых, камунікатыўных здольнасцяў вучняў.
- Асноўныя напрамкі дзейнасці Савета музея ўстановы:
экспазіцыйна-фондавая работа;
экскурсійная работа;
пошукавая работа;
інфармацыйна-прапагандысцкая работа;
навукова-даследчая работа;
арганізацыйна-масавая работа.
ГЛАВА 3
ФУНКЦЫІ САВЕТА МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ
- Функцыі Савета музея ўстановы:
распрацоўвае і прадстаўляе для зацвярджэння дырэктару ўстановы перспектыўныя і каляндарныя планы работы;
вырашае пытанні ўключэння ў фонды музея помнікаў гісторыі, прыроды і культуры, якія паступаюць у працэсе камплектавання фондаў музея ўстановы;
заслухоўвае справаздачы кіраўнікоў пошукавых груп;
абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці музея ўстановы;
арганізуе сустрэчы вучняў з ветэранамі вайны, дзеячамі навукі, культуры і мастацтва і іншымі цікавымі людзьмі;
кіруе падрыхтоўкай лектараў і экскурсаводаў і інш.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ І АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТА МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ
- Савет музея ўстановы фарміруецца тэрмінам на адзін навучальны год.
- З ліку членаў Савета музея ўстановы абіраюцца старшыня, намеснік старшыні савета музея (сакратар), кіраўнікі секцый (з ліку педагагічных работнікаў, вучняў, прадстаўнікоў грамадскасці).
- Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Савета музея ўстановы ажыццяўляе старшыня, які выконвае наступныя абавязкі:
узначальвае, арганізуе і праводзіць работу Савета музея ўстановы ў адпаведнасці са Статутам установы, дадзеным Палажэннем, Палажэннем аб музеі ўстановы і рэгламентам пасяджэнняў;
падрыхтоўвае і праводзіць пасяджэнні Савета музея ўстановы;
забяспечвае пратакаляванне пасяджэнняў Савета музея ўстановы;
рыхтуе планаванне дзейнасці музея і аналіз вынікаў;
падпісвае рашэнні, прынятыя Саветам музея ўстановы;
арганізуе інфармаванне ўдзельнікаў адукацыйных адносін аб рашэннях, прынятых Саветам музея.
- З ліку членаў Савета музея ўстановы могуць фарміравацца наступныя секцыі (рабочыя групы), якія распрацоўваюць асобныя напрамкі работы музея:
пошукава-збіральніцкая;
фондавая (уліковая);
экспазіцыйна-выставачная (афарміцелі);
экскурсійна-асветніцкая (экскурсаводы) і інш.
- Кожны член Савета музея ўстановы, прыняты ў яго склад, з’яўляецца адказным за прызначаны накірунак работы і адказвае за якасць рэалізацыі арганізацыйна-кіраўнічых мерапрыемстваў на даручаным яму ўчастку.
- Пасяджэнне Савета музея праходзіць, як правіла, адзін раз у чвэрць, тэматыка пасяджэнняў вызначаецца праблемнымі пытаннямі, якія патрабуюць свайго вырашэння;
- Разам з асноўнымі (планавымі) пасяджэннямі Савета музея могуць збірацца пасяджэнні для вырашэння пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага рашэння;
- Паседжанні Савета музея ўстановы, як правіла, з’яўляюцца адкрытымі.
- Савет музея ўстановы прымае рашэнні ў калегіяльным парадку адкрытым або таемным галасаваннем на сваіх пасяджэннях.
- Рашэнні Савета музея ўстановы з’яўляюцца правамоцнымі, калі на яго пасяджэнні прысутнічала не менш за 2/3 ад агульнай колькасці членаў Савета.
- Рашэнні прымаюцца большасцю галасоў, старшыня мае права вырашальнага голаса пры роўнасці галасоў.
- Рашэнні Савета музея ўстановы з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх членаў.
ГЛАВА 5
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ САВЕТА МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ
- Члены Савета музея ўстановы маюць права:
уносіць прапановы кіраўніцтву ўстановы па любым пытанні функцыянавання і развіцця музея ўстановы;
уваходзіць у адну з секцый (рабочая груп), актыўна ўдзельнічаць у яе рабоце, прымаць удзел у вырашэнні любых праблем, ставіць на абмеркаванне пытанні, адстойваць свой пункт гледжання;
патрабаваць ад усіх членаў Савета музея ўстановы адзінства падыходаў і дзеянняў;
ацэньваць, абагульняць і распаўсюджваць вопыт дзейнасці педагагічных работнікаў і вучняў, удзельнікаў музейных мерапрыемстваў;
вырашаць пытанні аб колькасці і змесце музейных мерапрыемстваў у складзе перспектыўнай праграмы развіцця ўстановы;
кантраляваць выкананне раней прынятых рашэнняў;
- Члены Савета музея абавязаны:
прысутнічаць на пасяджэннях Савета музея ўстановы;
аказваць падтрымку Савета музея ўстановы ў любой даступнай форме: арганізатарскай, інфармацыйнай, асабістым удзелам, пасрэдніцтвам і інш;
выступаць праваднікамі ідэй, прапаноў, выпрацаваных у вучнёўскіх калектывах па рабоце музея ўстановы;
арганізоўваць класы на ўдзел у справах музея ўстановы;
стымуляваць творчую актыўнасць удзельнікаў работы музея ўстановы;
выпрацоўваць агульныя падыходы да стварэння канцэпцыі дзейнасці музея ўстановы.
ГЛАВА 6
АДКАЗНАСЦЬ САВЕТА МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ
- Члены Савета музея ўстановы нясуць адказнасць:
за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і абсталяванне музея ўстановы;
за ўлік музейных прадметаў музея ўстановы, прыняцце рашэння аб абмене, рэстаўрацыі або прыёме і перадачы прадметаў асноўнага і дапаможнага фондаў у часовае карыстанне.
за прадастаўленне штогадовай справаздачы аб дзейнасці музея ўстановы.
за каардынацыю дзеянняў работнікаў установы, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый па функцыянаванні музея ўстановы.
за аб’ектыўную ацэнку рэзультатыўнасці дзейнасці членаў Савета музея ўстановы;
за актуальнасць і карэктнасць пытанняў, якія выносяцца на разгляд;
за аб’ектыўнасць ацэнкі дзейнасці ўсіх удзельнікаў работы музея ўстановы;
за своечасовую рэалізацыю рашэнняў Савета музея ўстановы.
ГЛАВА 7
ДАКУМЕНТАЦЫЯ І СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ
- Пасяджэнні і рашэнні Савета музея ўстановы афармляюцца пратаколам.
- Пратакол Савета музея ўстановы падпісваецца яго старшынёй.
- Пратаколы пасяджэнняў і рашэнняў захоўваюцца ў справаводстве музея ўстановы.
- Аналіз дзейнасці Савета музея прадастаўляецца ў канцы навучальнага года кіраўніцтву ўстановы.
Асноўныя напрамкі музейнай работы:
экспазіцыйна-фондавае
экскурсійнае
пошукавае
інфармацыйна-прапагандысцкае
навукова-даследчае
арганізацыйна-масавае
аддзел перапіскі
краязнаўчая дзейнасць
шэфская дапамога
Экспазіцыйна-фондавая работа
клапоціцца аб захаванасці фондаў, іх захоўванні і экспанаванні
пераўлік асноўнага і дапаможнага фонду, зверка фонду з дакументацыяй
падрыхтоўка новых экспазіцый
падрыхтоўка выставак
падбор матэрыялаў для ўрокаў мужнасці, класных гадзін фарміраванне выставак
правільнае вядзенне спецыяльнай дакументацыі
камплектаванне і апісанне новых паступленняў
Экскурсійная работа
арганізацыя экскурсій па музеі
Дні Адчыненых дзвярэй для гасцей
Збор матэрыялаў для новых экскурсій
Правядзенне гутарак, лекцый, міні-экскурсій
Удзел у гарадскім конкурсе экскурсаводаў
Правядзенне ўрокаў мужнасці, свят, віктарын да памятных дат
Пошукавая работа
пошук неабходных матэрыялаў для экскурсій, гутарак
апрацоўка знойдзеных матэрыялаў, экспанатаў
аперацыя “Піша салдат”
перапіска з музеямі краіны з мэтай пошуку патрэбнай інфармацыі
падрыхтоўка справаздач у выглядзе дзённікаў, газет, буклетаў, дакладаў, даследчых работ
праца ў архівах
сустрэча з відавочцамі
Інфармацыйна-прапагандысцкая работа
выпуск газеты “Памяць”
выпуск газет да свят, памятных дат
вядзенне летапісу асноўных спраў
вядзе працу над Кнігай Памяці школы
выступае на старонках друку
прадстаўляе матэрыялы аб музеі ў аддзел адукацыі, спорту і турызму
вядзе перапіску
напісанне вершаў аб вайне
удзел у раённых конкурсах
Навукова-даследчая работа
рыхтуе даследчыяработы на конкурсы
рыхтуе паведамленні, рэфераты, даклады для работы музея
ажыццяўляе даследчую дзейнасць у фондах бібліятэк
рыхтуе матэрыялы для творчых работ аб ветэранах мікрараёна
апісанне прадмета
складанне картатэкі
складанне каталога прэзентацый, даследчых работ
Арганізацыйна-масавая работа
праводзіць урокі мужнасці
выставы
лекцыі да памятных дат
Дні памяці
удзел у тыдні «Музей і дзеці»
падрыхтоўка месячніка героіка - патрыятычнай працы
удзел у гарадскім конкурсе школьных музеяў
удзел у агульнашкольных справах
Перапіска
лісты з фронту
перапіска з ветэранамі дывізіі
перапіска са сваякамі загінуўшых, памерлых
Краязнаўчая работа
падрыхтоўка матэрыялаў да краязнаўчых конкурсаў, алімпіядаў
праца ў архівах
праца ў фондах музея
Работаў мікрараёне
арганізацыя цеснага супрацоўніцтва з ветэранамі мікрараёна
рэгулярная перарэгістрацыя ветэранаў
аперацыя “Клопат”
віншаванне ветэранаў са святамі
вывучэнне жыццёвага шляху ветэранаў
правядзенне сумесных свят
арганізацыя збору, назапашвання, афармлення матэрыялаў і дакументаў для папаўнення фондаў музея ўстановы;
ажыццяўленне пошукава-краязнаўчай работы па ўсіх напрамках дзейнасці музея ўстановы;
забеспячэнне захаванасці музейных матэрыялаў і дакументаў;
арганізацыя асветніцкай, інавацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці, накіраванай на функцыянаванне і развіццё музея ўстановы;
правядзенне экскурсій, сустрэч, гутарак, лекцый;
супрацоўніцтва з іншымі музеямі, грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі культуры, сацыяльнымі партнёрамі;
збор успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ўстановы;
арганізацыя сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, працы, воінамі-інтэрнацыяналістамі, шэфамі, іншымі сацыяльнымі партнёрамі, выпускнікамі школы;
стварэнне і абнаўленне экспазіцый, стацыянарных і перасоўных выставак;
правядзенне дэкад, лінеек, мітынгаў, вечароў, конкурсаў, свят, злётаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі ўстановы, раёна, горада, краіны.