глава 1
АГУЛЬНЫЯ палажэнні
- Інструкцыя аб арганізацыі прапускнога рэжыму (далей – Інструкцыя) вызначае асноўныя патрабаванні і парадак арганізацыі прапускнога і ўнутрыаб’ектавага рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сольская сярэдняя школа” (далей – установа), у мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі, папярэджання магчымых тэрарыстычных, экстрэмісцкіх акцый, крадзяжу дзяцей і іншых супрацьпраўных праяў у дачыненні да вучняў i работнiкаў установы.
- Прапускны рэжым – парадак, забяспечаны сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, што выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) вучняў, работнікаў, наведвальнікаў установы, заезду (выезду) транспартных сродкаў на тэрыторыю ўстановы, унясення (вынасу), завозу (вывазу) маёмасці, які ўстанаўлiваецца ў мэтах абароны ахоўных аб’ектаў ад супрацьпраўных замахаў.
- Унутрыаб’ектавырэжым – парадак, забяспечаны сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, што выконваюцца асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыіўстановы, у адпаведнасці з патрабаваннямі ўнутранага працоўнага распарадку і пажарнай бяспекі.
- Тэрыторыя ўстановы– будынак, у якім размяшчаецца адукацыйная ўстанова і тэрыторыя, якая да яго прылягае.
- Прапускны рэжым ваўстановуажыццяўляецца на падставе загада дырэктара ў адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі бяспекі.
- Прапускны рэжым забяспечваюць наступныя работнікі ўстановы: дзяжурны адміністратар, дзяжурны настаўнік, дзяжурны прыбіральшчык, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце, вартаўнік (вахцёр).
- Вартаўнікі (вахцёры), якiя ажыццяўляюць дзяжурства на вахце, у сваёй дзейнасці па забеспячэнні прапускнога рэжыму кіруюцца дадзенай Інструкцыяй.Прапускны рэжым будуецца на прынцыпах добразычлівасці, прыязнага і ветлівага стаўлення да вучняў, работнікаў установы, наведвальнікаў.
- Доступ у будынак установы работнікаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў, іншых наведвальнікаў пачынаецца за 30 хвілін да пачатку працы ўстановы і заканчваецца праз 30 хвілін пасля заканчэння працы, устаноўленых правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, правіламі ўнутранага распарадку для вучняўустановы, рэжымам працы ўстановы.
- На тэрыторыю ўстановы забараняецца ўносіць (увозіць) небяспечныя рэчывы і прадметы, якія маюць небяспечныя ўласцівасці (таксічныя, выбуханебяспечныя, пажаранебяспечныя, з высокай радыяцыйнай здольнасцю), а таксама спецыяльныя тэхнічныя сродкі для несанкцыянаванага атрымання інфармацыі (Дадатак 1).
- Работнікі ўстановы, вучні і іх бацькі (законныя прадстаўнікі) павінны быць азнаёмлены з дадзенай інструкцыяй пад подпіс. З мэтай азнаямлення наведвальнікаў установы з прапускным рэжымам і правіламі паводзін Інструкцыя размяшчаецца на інфармацыйных стэндах і на афіцыйным Інтэрнэт-сайце.
- Выкананне патрабаванняў дадзенай Інструкцыі абавязковае для ўсіх работнікаў, якія пастаянна або часова працуюць ваўстанове, вучняў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў), усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць ці якія знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі ўстановы.
глава2
парадак пропуску ВУЧНЯЎ, РАБОТНІКАЎ, НАВЕДВАЛЬНІКАЎ У БУДЫНАК Установы
- У мэтах ажыццяўлення прапускнога рэжыму ваўстанову, каля цэнтральнага ўваходу абсталюецца працоўнае месца работніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым.
- Працоўнае месца забяспечваецца неабходнай мэбляй, дакументацыяй (інструкцыя па ахове працы і рабочая інструкцыя; журнал уліку працоўнага часу, журнал уліку наведвальнікаў) і абсталёўваецца сродкамі сувязі (тэлефон).
- Работніку, які ажыццяўляе прапускны рэжым, забараняецца пакідаць працоўнае месца без уважлівай прычыны.
- Вучні, работнікі і наведвальнікі праходзяць у будынак ўстановы праз цэнтральны ўваход.
- Адкрыццё (закрыццё) дзвярэй цэнтральнага ўваходу ажыццяўляецца вартаўніком (вахцёрам).
- Цэнтральны ўваход у будынак ўстановы павінен быць абмежаваны ў працоўныя дні праз 15 хвілін пасля пачатку навучальнага працэсу, у працоўныя дні з 22.00 да 08.00, выхадныя і непрацоўныя святочныя дні – зачынены пастаянна.
- Запасныя выхады ваўстановеабсталяваны дзвярыма. Падчас адукацыйнага працэсу і ў працоўны час запасныя выхады павінны быць зачыненыя знутры на зашчапкі, якія лёгка адчыняюцца.
- Катэгарычна забаронена ажыццяўляць пропуск асоб сазнешнімі прыкметамі алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
- У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыяльную пагрозу бяспецы навакольных (праносяцца прадметы і рэчывы, забароненыя да свабоднага звароту, лёгкаўзгаральныя, выбухованебяспечныя, пажаранебяспечныя рэчывы, спіртазмяшчальныя вадкасці, рэчывы і вадкасці таксічнага ўздзеяння), неабходна неадкладна паведаміць дырэктаруўстановы або асобе, якая яго замяшчае, і ў тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл. 102).
глава3
прапускны рэжым ДЛЯ ВУЧНЯЎ Установы
- Уваход у будынак ўстановы вучні ажыццяўляюць у свабодным рэжыме.
- Пачатак заняткаў ваўстановеў 9 гадзін 00 хвілін. Вучні дзяжурнага класа дапускаюцца ў будынак ўстановы ў 8 гадзін 00 хвілін, астатнія вучні– у 8 гадзін 30 хвілін. За выключэннем сітуацый, звязаных з умовамі надвор’я. У дадзенай сітуацыі –чакаюць пачатак заняткаў у рэкрэацыі на першым паверсе.
- У выпадку спазнення без уважлівай прычыны вучні прапускаюцца ваўстановуз дазволу класнага кіраўніка. Да ўважлівых прычын адносяцца таксама сітуацыі, звязаныя з падвозам вучняў.
- Падчас навучальнага працэсу на перапынках вучням не дазваляецца выходзіць з будынка ўстановы. Сыходзіць да заканчэння заняткаў вучням дазваляецца толькі на падставе дазволу медыцынскага работніка або прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы (Дадатак 2).
- Вучань можа пакінуць тэрыторыю ўстановы да заканчэння ўрокаў у выпадках:
суправаджэнне бацькоў (законных прадстаўнікоў), блізкага сваяка, асоба якога засведчана (выклік дзіцяці ажыццяўляецца дзяжурным адміністратарам або класным кіраўніком);
па пісьмовай заяве аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка), у якой прама ўказана немагчымасць асабістага суправаджэння вучня.
- Выхад вучняў на ўрокі фізічнай культуры, на экскурсіі ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні педагагічнага работніка.
- Члены гурткоў, секцый і іншых груп для правядзення пазакласных і пазаўрочных мерапрыемстваў дапускаюцца ваўстановузгодна з раскладам заняткаў.
- Праход вучняў ва ўстанову на факультатыўныя і дадатковыя заняткі магчымы па раскладзе, зацверджаным дырэктарам установы.
- У час канікулаўвучні дапускаюцца ва ўстановузгодна з планам работы ў перыяд канікулаў, зацверджаным дырэктарам.
- Асабістыя рэчы (верхняя вопратка, абутак і да т.п.) вучні абавязаны пакідаць у гардэробе. У выпадку наяўнасці ў вучняў буйнагабарытных рэчаў (сумкі, пакеты і да т.п.), іх неабходна пакінуць на вахце або дазволіць дзяжурнаму агледзець.
- У выпадку парушэння дысцыпліны або правілаў паводзін вучні могуць быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка або кіраўніцтваўстановы.
глава4
прапускны рэжым ДЛЯ РАБОТНІКАЎ Установы
- Усе работнікі ўстановы прыход на працу і сыход з працы рэгіструюць у журнале ўліку працоўнага часу ў дзяжурнага на вахце.
- Кругласутачны доступ у будынак ўстановы дазваляецца:
дырэктару;
намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце;
асобам, якія ажыццяўляюць дзяжурства (работнікам згодна з графікам, на якіх ускладзены дадзеныя абавязкі службовай інструкцыяй – прыбіральшчыкам, вартаўнікам (вахцёрам).
- Намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце, вучэбна-выхаваўчай рабоце, сакратар і іншыя работнікі могуць праходзіць і знаходзіцца ў памяшканнях установы ў выхадныя і святочныя дні, калі гэта неабходна для выканання тэрміновай працы з дазволу дырэктара ўстановы або асобы, якая яго замяшчае.
- Доступ работнікаў ў будынак установы ў непрацоўны час можа ажыццяўляцца з дазволу дырэктара на падставе дакладной запіскі намесніка дырэктара. Спіс асобаў з ліку работнікаў, якім дазволены доступ у будынаку непрацоўны час, даводзіцца да ведама вартаўнікоў (вахцёраў), якія ажыццяўляюць прапускны рэжым ва ўстанову.
- Педагагічныя работнікі прыходзяць ваўстановуў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам (не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку ўрока).
- Работнікі прыходзяць ваўстановуў адпаведнасці з графікам працы, зацверджаным дырэктарам.
- Работнікам катэгарычна забараняецца праводзіць якія-небудзь сустрэчы, не звязаныя з дзейнасцю ўстановы, запрашаць старонніх асоб, займацца камерцыйнай дзейнасцю ваўстанове.
глава5
прапускны рэжым ДЛЯ БАЦЬКОЎ (ЗАКОННЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ) ВУЧНЯЎ
- Бацькі (законныя прадстаўнікі) могуць быць дапушчаныя ва ўстанову пры прад’яўленні дакумента, які засведчыць асобу, або прад’яўленні зацверджанага дырэктарам пропуска.
- З настаўнікамі бацькі (законныя прадстаўнікі) сустракаюцца пасля ўрокаў або, у экстраных выпадках, падчас перапынку.
- Бацькі (законныя прадстаўнікі) паведамляюць дзяжурнаму на вахце прозвішча, імя, імя па бацьку работніка, даякога яны накіроўваюцца, прозвішча, імя свайго дзіцяці, клас, у якім ён навучаецца. Вартаўнік (вахцёр) ўносіць запіс у “Журнал ўліку наведвальнікаў”.
- Бацькам (законным прадстаўнікам) не дазваляецца праходзіць ва ўстановуз буйнагабарытнымі сумкамі, калыскамі. Сумкі неабходна пакінуць на вахце або дазволіць вартаўніку (вахцёру) іх агледзець.
- У выпадку, калі наведвальнік, не прад’явіў да агляду аб’ёмную ручную паклажу, адмаўляецца пакінуць установу–вартаўнік (вахцёр), дзяжурны настаўнік, ацаніўшы становішча, інфармуе дырэктара (намеснікаў дырэктара ўстановы) і дзейнічае па яго ўказаннях, пры неабходнасці выклікае нарад міліцыі.
- Праход ваўстановубацькоў (законных прадстаўнікоў) па асабістых пытаннях да кіраўніцтва ўстановы магчымы па іх папярэдняй дамоўленасці або ў адпаведнасці з графікам прыёму па асабістых пытаннях.
- Педагагічныя работнікі, кіраўніцтва ўстановы абавязаны загадзя папярэдзіць вартаўніка (вахцёра) пра час запланаваных сустрэч з асобнымі законнымі прадстаўнікамі вучняў, а таксама пра час і месца правядзення бацькоўскіх сходаў.
- У выпадку незапланаванага прыходу ваўстановубацькоў (законных прадстаўнікоў), вартаўнік (вахцёр)высвятляе мэту іх прыходу і прапускае ваўстановутолькі з дазволу кіраўніцтва ўстановы.
- Пры правядзенні бацькоўскіх сходаў і святочных мерапрыемстваў бацькі (законныя прадстаўнікі) праходзяць ваўстановуў суправаджэнні класнага кіраўніка без рэгістрацыі ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”, згодна спіска, пададзенага класным кіраўніком.
- Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей пасля заканчэння ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы або каля вартаўніка (вахцёра) ў рэкрэацыі на першым паверсе ўстановы.
глава6
прапускны рэжым ДЛЯ вышэйстаячых арганізацый, правяраючых І ІНШЫХ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
- Асобы, не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія наведваюць установупа службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, пасля рэгістрацыі ў “Журналеўліку наведвальнікаў” і толькі ў суправаджэнні прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы. У выпадку немагчымасці,вартаўнік (вахцёр) па тэлефоне даводзіць да ведама дырэктара або асобы,якая яго замяшчае, і пытаецца дазволу суправаджаць наведвальнікаў.
- Службовыя асобы вышэйстаячых арганізацый, арганізацый, якія ажыццяўляюць кантрольную і наглядную дзейнасць, што прыбылі ва ўстановуз мэтай ажыццяўлення праверкі (маніторынгу), прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу або распарадчага дакумента, які пацвярджае прычыну прыбыцця, пасля рэгістрацыі ў “Журналеўліку наведвальнікаў” і толькі ў суправаджэнні прадстаўніка кіраўніцтва ўстановы. У выпадку немагчымасці, дзяжурны па тэлефоне даводзіць да ведама дырэктара або асобы,якая яго замяшчае, і пытаецца дазволу суправаджаць службовых асоб.
- Групы асоб, якія наведваюць установудля правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і да т.п., дапускаюцца ў будынак установыпры прад’яўленні дакумента, які падцвярджае асобу, па спісах наведвальнікаў, завераныхподпісам дырэктара. Кожны наведвальнік ставіць свой подпіс у спісе. Дзяжурны на вахце робіць запіс у “Журналеўліку наведвальнікаў” з указаннем колькасці наведвальнікаў (слухачоў).
- Пры наяўнасці ў наведвальнікаў аб’ёмнай ручной паклажы – дзяжурны адміністратар, дзяжурны настаўнік ці вартаўнік (вахцёр) на вахце прапануе добраахвотна паказацьтое, што знаходзіцца ў паклажы. Пры адмове – наведвальнік не дапускаецца ваўстанову. У выпадку, калі наведвальнік не прад’явіў да агляду аб’ёмную ручную паклажу, адмаўляецца пакінуць установу –вартаўнік (вахцёр), дзяжурны настаўнік, дзяжурны адміністратар, ацаніўшы становішча, інфармуе дырэктара (намеснікаў дырэктара ўстановы) і дзейнічае па яго ўказаннях, пры неабходнасці выклікае нарад міліцыі.
- Наведвальнікі, якія адмовіліся прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, рэчы, што праносіць, для агляду, на тэрыторыю ўстановы не прапускаюцца, аб чым робiцца адпаведны запiс у “Журналеўліку наведвальнікаў” і дакладваецца кіраўніцтву ўстановы з указаннем дадзеных наведвальніка, якому адмоўлена ў пропуску.
- У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый, звязаных з допускам наведвальнікаў у будынак установы, дзяжурны на вахце дзейнічае паводлераспараджэння дырэктара ўстановы або яго намеснікаў.
глава7
прапускны рэжым для аўтатранспартнага сродку
- Выязныя вароты ўстановыўвесь час зачыненыя на замок.
- Допуск без абмежаванняў на тэрыторыю ўстановы дазваляецца аўтамабільнаму транспарту экстраных і аварыйных службаў: хуткай медыцынскай дапамогі, пажарнай аховы, раённаму аддзелу надзвычайных сітуацый, раённаму аддзелу ўнутраных спраў пры выкліку іх кіраўніцтвам установы, пры стыхійных бедствах, пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама пры раптоўным узнікненні станаў, што патрабуюць экстранага або неадкладнага медыцынскага ўмяшання.
- Праезд службовага аўтатранспарту (вывазу цвёрдых бытавых адходаў, дастаўкі прадуктаў, іншае) ажыццяўляецца згодна з графікам.
- Службовы аўтатранспарт па дастаўцы абсталявання і матэрыялаў прапускаецца на тэрыторыю ўстановыпасля прад’яўлення таварна-транспартнай накладной і (або) пуцявога ліста.
- Супрацоўнік, адказны за ажыццяўленне кантрольна-прапускнога рэжыму, адчыняе і зачыняе ўязныя вароты для ўезду і выезду аўтатранспарту, звязанага з дастаўкай прадуктаў, намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы ажыццяўляе пропуск аўтатранспарту, звязанага з гаспадарчай дзейнасцю.
- Паркоўка аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі ўстановы забароненая, акрамя названага ў п.56.
- Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад будынка ўстановы транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, вартаўнік (вахцёр), інфармуе дырэктара і пры неабходнасці, па ўзгадненні з дырэктарам, інфармуе аператыўна-дзяжурную службу Смаргонскага аддзела Дэпартамента аховы па тэлефонах : 8-01592-3-43-73, 3-12-18, 3-39-82, (Смаргонскі РАУС – тэлефон 3-90-94, 102)
- У выпадку ўзнікнення няштатнай сітуацыі вартаўнік (вахцёр) дзейнічае паводлераспараджэння дырэктара ўстановы або асобы, якая яго замяшчае.
глава8
Арганiзацыя i парадак Правядзення Рамонтна-будаўнічых работ У будынках і памяшканнях Установы
- Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый прапускаюцца ў будынак установы вартаўніком (вахцёрам) для правядзення рамонтна-будаўнічых работ па распараджэнні дырэктара ўстановы.
глава9
парадак пропуску НА ПЕРЫЯД НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ І ЛІКВІДАЦЫІ аварыйнай сітуацыі
- Прапускны рэжым у будынак установы на перыяд надзвычайных сітуацый абмяжоўваецца для ўсіх асоб, акрамя тых, што задзейнічаныя ў ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.
- Пасля ліквідацыі надзвычайнай (аварыйнай) сітуацыі арганізацыя прапускнога рэжыму аднаўляецца.
глава10
Справаводства ПА прапускныМ рэжымЕ
- Дадзеныя пра наведвальнікаў фіксуюцца ў “Журналеўліку наведвальнікаў” асобай, якая забяспечвае прапускны рэжым, на падставе дакумента, які сведчыць асобу.
- Форма “Журналаўліку наведвальнікаў”
Дата |
Час прыходу |
Чассыходу |
П.І.І.п/б наведвальніка |
Мэта наведвання (да каго прыбыў) |
Подпіс |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
- “Журналўліку наведвальнікаў” заводзіцца ў пачатку навучальнага года і вядзецца да пачатку новага навучальнага года.
- Журналпавінен быць прашыты, пранумараваны, змацаваны пячаткай і подпісам дырэктара з яго расшыфроўкай. На першай старонцы журнала робіцца запіс “Пачаты: __________” і “Скончаны ___________”.
- Замена, канфіскацыя старонак з “Журналаўліку наведвальнікаў” забароненыя.
- Дзяжурства па забеспячэнні прапускнога рэжыму ажыццяўляецца згодна з графікам, зацверджанымдырэктарам установы. Копія графіка павінна знаходзіцца на вахце.
глава11
Парадак i правілы захавання зНУТРыаБ’ЕКТаВаГа РЭЖЫМУ
- Час знаходжання вучняў, работнікаў на тэрыторыі ўстановы рэгламентуецца раскладам заняткаў ва ўрочны і пазаўрочны час, зацверджаным дырэктарам.
- Вартаўнік (вахцёр), пры прыёме будынка ўстановына ахову, абавязаны абысці будынак, правесці агляд усіх кабінетаў, памяшканняў, уключаючы актавую залу, харчблок, спартзалу, санітарныя памяшканні, праверыць спраўнасць аконных і дзвярных праёмаў, адключэнне вады, святла, наяўнасць ключоў ад памяшканняў, спраўнасць тэлефона, гатоўнасць да працы сродкаў пажаратушэння. Пра што робіць запіс у кнізе прыёму і здачы дзяжурства на аб’екце і распісваецца. Аб усіх наяўных недахопах і заўвагах, выяўленых у ходзе дзяжурства, дакладвае кіраўніцтву ўстановы. Здача памяшкання адказнай асобе ажыццяўляецца ў адваротным парадку.
- Дзяжурства па ўстановеажыццяўляецца кіраўніцтвам, педагогамі, класнымі калектывамі згодна з графікамі дзяжурства, зацверджанымі дырэктарам.
- У мэтах забеспячэння пажарнай бяспекі вучні, работнікі, наведвальнікі абавязаны выконваць патрабаванні Інструкцыі аб мерах пажарнай бяспекі ў будынку ўстановы і на яе тэрыторыі.
глава12
ПАРАДАК эвакуацыіВУЧНЯЎ, СУПРАЦОЎНІКАЎ І НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
- Парадак апавяшчэння, эвакуацыі вучняў, работнікаў, наведвальнікаў з памяшканняў ўстановы пры надзвычайных сітуацыях (пажар, стыхійнае бедства, інфармацыя пра пагрозу здзяйснення тэрарыстычнага акту і г.д.) распрацоўваецца адказнай асобай і зацвярджаецца дырэктарам установы.
- Па ўстаноўленым сігнале апавяшчэнняўсе вучні, работнікі, наведвальнікі ўстановы эвакуіруюцца з будынка ў адпаведнасці з планам эвакуацыі, размешчаным на кожным паверсе ўстановы на бачным і даступным месцы.
- Пропуск наведвальнікаў у памяшканні ўстановы спыняецца. Работнікі і адказныя асобы прымаюць меры па эвакуацыі і забеспячэнні бяспекі людзей, якіязнаходзяцца ў памяшканнях. Па прыбыцці супрацоўнікаў адпаведнай службы для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі забяспечваюць іх бесперашкодны пропуск у будынак ўстановы.
глава13
АДКАЗНАСЦЬ i кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму
- Адказнасць за выкананне прапускнога рэжыму на тэрыторыі ўстановы, а таксама парадак увозу (вывазу) і ўносу (вынасу) матэрыяльных каштоўнасцяў ускладаюцца на работнікаў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.
- Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму ўскладаецца на асоб, прызначаных загадам.
- Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму на тэрыторыі ўстановы ўскладаецца на дырэктара.
- На работнікаў, якія парушылі патрабаванні прапускнога рэжыму, устаноўленыя сапраўднай Інструкцыяй, накладаюцца дысцыплінарныя спагнанні.
Намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце |
|
І.Ч.Грышан |
|
|
Дадатак 1 |
|
|
да Інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сольская сярэдняя школа” |
ПЕРАЛІК
прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання вучнямі і работнікамі ў перыяд знаходжання ва ўстанове
- Алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню.
- Агнястрэльная зброя любога выгляду, газавая зброя, боепрыпасы любога выгляду або выбуховыя рэчывы (або іх імітатары ці муляжы).
- Запалкі, запальніцы, лёгкаўзгаральныя рэчывы.
- Аэразольныя балончыкі з рэчывамі раздражняльнага дзеяння.
- Халодная зброя, колючыя, рэжучыя прадметы, прадметы,якія сякуць, (або іх імітатары ці муляжы).
- Хімічныя і атрутныя рэчывы.
- Наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы.
- Прыналежнасці для азартных гульняў.
|
|
Дадатак 2 |
|
|
да Інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сольская сярэдняя школа” |
ПАРАДАК
дзеянняў работнікаў для забеспячэння кантролю за знаходжаннем вучняў і недапушчэння самавольнага выхаду іх з установы
З мэтай забеспячэння кантролю за знаходжаннем вучняў ва ўстанове і недапушчэння самавольнага іх выхаду з Установы работнікі абавязаны выконваць наступны парадак дзеянняў:
класны кіраўнік абавязаны штодня фіксаваць факт адсутнасці вучня ў табелі ўліку наведвання класа пасля першага ўрока і тэрмінова прымаць меры па высвятленні прычын адсутнасці вучня;
настаўнік абавязаны на кожным уроку ажыццяўляць улік наведваннявучнякласа, адзначаць адсутнасць у класным журнале і ўдакладняць прычыны адсутнасці. У выпадку адсутнасці вучня на ўроку без уважлінай прычыны, самавольнага выходу вучня з установы настаўнік абавязаны давесці да ведамакласнага кіраўніка або педагога сацыяльнага і дзяжурнага адміністратара. Педагог сацыяльны (класны кіраўнік) абавязаны ў самы кароткі тэрмін паведаміць бацькам (законным прадстаўнікам) вучня аб тым, што здарылася, прыняць меры па ўстанаўленні яго месцазнаходжання;
у выпадку скаргаў вучня на пагаршэнне фізічнага стану (недамаганне) настаўнік абавязаны накіраваць вучня ў амбулаторыю. Фельчар павінен агледзець вучня і прыняць меры па аказанні першаснай медыцынскай дапамогі. У выпадку неабходнасці накіраваннявучня па стане здароўя на прыём да ўрача, фельчар абавязаны давесці да ведама дзяжурнага адміністратара Установы (дырэктара) і бацькоў (законных прадстаўнікоў)вучня. Дзяжурны адміністратар (педагог сацыяльны) арганізуе суправаджэнне вучня ў амбулаторыю. Катэгарычна забараняецца адпраўляць вучня ў амбулаторыю без суправаджэння яго бацькамі (законнымі прадстаўнiкамі) або работнікаміўстановы.
у выпадку ўзнікнення ўважлівай прычыны для выхаду вучня з установы падчас вучэбных заняткаў настаўнік абавязаны ўдакладніць важнасць выхаду і накіраваць вучня да дзяжурнага адміністратара (педагога сацыяльнага). Дзяжурны адміністратар арганізуе суправаджэнне вучня (выклік законных прадстаўнiкоў або адказнага суправаджаючага), афармляе дакументы (заява) і дае дазвол на выхад з установы;
дзяжурным на вахце катэгарычна забараняецца ў час адукацыйнага працэсу адчыняць гардэробы вучням, якія прыходзяць без суправаджэння педагагічных работнікаў або бацькоў (законных прадстаўнікоў)вучняў i дазволу на выхад з установы.
настаўнік, які ажыццяўляе дзяжурства ў фае першага паверху ўстановы, адсочвае, хто з вучняў сыходзіць з установы і па якой прычыне з мэтай недапушчэння самавольнага выхаду вучняў.