25 чэрвеня 1941 г. каля вёскі Солы быў здзейснены таран. Фашысцкія танкавыя калоны ўвайшлі ў мястэчка Солы па старой Віленскай дарозе.
На перакрыжаванні гэтай і галоўнай дарогі Вільня - Ашмяны - Мінск скапілася вялікая колькасць танкаў. У небе з-за вёскі Васюкі паявіліся тры савецкія бамбардзіроўшчыкі.
Калі самалёты наблізіліся да перакрыжавання, немцы адкрылі моцны агонь. Адзін з нашых самалётаў загарэўся.
Палаючую машыну лётчык накіраваў у самую гушчу
|
|
|
У пачатку чэрвеня 1943 г. група партызан (атрад “Знішчальнік”) на чале з В.М. Чмяровым у раёне станцыі Солы знішчыла 1,5 км
|
25 чэрвеня 1941 г. на Гаўцеўскім пераездзе абарону трымалі курсанты Вільнюскага пяхотнага вучылішча. Вядомы толькі тры прозвішчы (маёр Раўгале, капітан Луня, старшы лейтэнант В.Рымас) з усіх загінуўшых смерцю храбрых. Пасля вайны яны перапахаваны ў брацкую магілу ў цэнтры Смаргоні.
Насупраць вёскі Васюкі сустракалі фашыстаў 2 савецкія танкі, 6 салдат. Усе боепрыпасы танкісты расстралялі і самі загінулі смерцю храбрых. Мясцовыя жыхары пахавалі іх на месцы гібелі. У 1970-я гады яны былі перапахаваны ў цэнтры вёскі Солы.
|