РУС БЕЛ ENG

ДЗЕНЬ ДУХОЎНАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗМУ

06.05.2023

6 мая вучні 1 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сольская сярэдняя школа" наведалі ўстанову культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей". Падарожнічаючы па залах музея, школьнікі з захапленнем знаёміліся з гістарычным мінулым нашага краю. Асабліва ўразілі вучняў экспазіцыя, прысвечаная Крэўскаму замку, зала "Шляхамі кірмашовымі" з мядзведзем і смаргонскімі абаранкамі. З цікавасцю дзеці разглядалі партрэты знакамітых землякоў і іх работы. Сур'ёзна і з пачуццём гонару ўспрымалі інфармацыю аб гераізме і бясстрашнасці жыхароў Смаргоні ў гады вайны. Цікава пазнаваць свой край! А пазнаваць яго праз сустрэчу з мінулым у музеі - гэта асабліва цікава і эфектыўна.

поделиться в: