РУС БЕЛ ENG

Міжнародная выстаўка-ярмарка турысцкіх паслуг

18.04.2024

18-20 красавіка ў Мінску праходзіць Міжнародная выстаўка-ярмарка турысцкіх паслуг, на якой краіны і рэгіёны дэманструюць свой турыстычны патэнцыял. Дзелавая праграма насычана разнастайнымі мерапрыемствамі, сярод якіх і рэспубліканскі семінар "Адукацыйны турызм: вопыт, рэаліі, перспектывы". На семінары ад Гродзенскага рэгіёна ў гэтым накірунку быў прадстаўлены вопыт ДУА "Сольская сярэдняя школа імя Мар'яна Дуксы". Прэзентавала праект "СолыТур: пешыя экапрагулкі" Феткевіч Наталля Францаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.