- Навучальныя заняткі ў 2023/2024 навучальным годзе для вучняў I-XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа” (далей – установа) праводзяцца з 1 верасня 2023 г. па 31 мая 2024 г.
2. Адукацыйны працэсу 2022/2023 навучальным годзе ажыццяўляецца ў рэжымепяцідзённага вучэбнага тыдня.
Шосты дзень тыдня ўстанаўліваецца для арганізацыі работы заняткаў па інтарэсах, правядзення фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, культурна-масавых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў; для работы з адоранымі вучнямі; для работы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі ) вучняў; правядзенне факультатыўных заняткаў уV-ХІ класах.
3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адну змену.
4. З панядзелка па пятніцу ўстанова працуе з 8.30 да 16.00, у суботу – з 9.00 да 13.00, спартыўная зала – з 8.30 да 20.00.
5. Пачатак заняткаў для вучняў – 9.00
6. Працягласць навучальных заняткаў для вучняў I класа складае 35 хвілін.Працягласць навучальных заняткаў для вучняў II-XI класаў –45 хвілін.
7. Расклад званкоў:
|
1 клас
|
2-4 класы
|
5-7 класы
|
8-11 класы
|
1 урок
|
900 – 935
|
900 – 945
|
900 – 945
|
900 – 945
|
2 урок
|
1000 – 1035
|
1000– 1045
|
1000– 1045
|
1000– 1045
|
3 урок
|
1100 – 1135
|
1100 – 1145
|
1100 – 1145
|
1100 – 1145
|
4 урок
|
1200 – 1235
|
1200 – 1245
|
1200 – 1245
|
1200 – 1245
|
5 урок
|
1300 – 1335
|
1300 – 1345
|
1300 – 1345
|
1300 – 1345
|
6 урок
|
|
1400 – 1445
|
1400 – 1445
|
1400 – 1445
|
7 урок
|
|
1505 – 1550
|
1505 – 1550
|
1505 – 1550
|
8. Працягласць перапынкаў:перад правядзеннем факультатыўных,стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, гурткоў, секцый не менш чым 20 хвілін.
9. За 1 хвіліну да пачатку кожнага ўрока ўстанаўліваецца папераджальны званок. Пасля папераджальнага званка настаўнікі і вучні рыхтуюцца да заняткаў у вучэбным кабінеце.
10. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з графікам факультатыўных заняткаў.
11. Пачатак працоўнага дня ўстанаўліваецца:
для дзяжурнага адміністратара, адказнага дзяжурнага настаўніка –8.30;
для настаўнікаў-прадметнікаў – не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку свайго першага ўрока.
12. У сярэдзіне кожнага занятка (па заканчэнні 20 хвілін) праводзяцца фізкультурныя паўзы.
13. Работа факультатыўных заняткаў,спартыўных секцый, гурткоў,кабінета інфарматыкі, вучэбнай майстэрніажыццяўляецца ў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам установы. Самавольная змена раскладу не дапускаецца.
- Пазакласныя мерапрыемствы праводзяцца па плане, зацверджаным дырэктарам. Правядзенне ўсіх пазакласных мерапрыемстваў, такіх як заняткі гурткоў, спартыўныя секцыі, правядзенне факультатыўных заняткаў і г.д., а таксама знаходжанне настаўнікаў, супрацоўнікаў і вучняў у памяшканні ўстановы дапускаецца да 21.00.
- Катэгарычна забараняецца адпускаць вучняў з урокаў на мерапрыемствы (рэпетыцыі, спаборніцтвы і інш.) без дазволу кіраўніцтва установы.
- Карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў час заняткаў рэгуліруюцца Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку работнікаў установы і Правіламі ўнутранага распарадку для вучняў установы.
- Змены ў раскладзе вучэбных заняткаў пры правядзенні кантрольных работ у выпадку немагчымасці выканання патрабаванняў СанПіН праводзяцца пры папярэднім узгадненні з кіраўніцтвам установы.
- Замена вучэбных заняткаў па дамоўленасці паміж настаўнікамі без дазволу кіраўніцтваўстановы забараняецца.
- У выпадку захворвання настаўнік абавязаны своечасова паведамiць аб гэтым кіраўніцтву ўстановыз мэтай прыняцця мер па змяненні раскладу вучэбных заняткаў, ажыццяўлення замены настаўніка, які захварэў.
- Выхад на працу работнікаўстановы пасля хваробы магчымы толькі пасля прад’яўлення дырэктару ліста непрацаздольнасці.
- Прадастаўленне работніку адгулаў, кароткачасовага адпачынку без утрымання заработнай платы ажыццяўляецца загаддзя, (не менш чым за 1 дзень) пададзенай пісьмовай заявы. Пытанне лічыцца вырашаным толькі пасля падпісання заявы дырэктарам установы.
- У канікулярны час змест работы настаўніка рэгулюецца планам работы Установы, класа, метадычнага аб'яднання; працягласць працоўнага дня ў канікулярны часвызначаецца ў адпаведнасці з сумарнай педагагічнай нагрузкай на тыдзень і можа быць зменена ў сувязі з вытворчай неабходнасцю са згоды настаўніка. Пачатак працоўнага дня –9.00.
- Класныя кіраўнікі забяспечваюць харчаванне вучняў свайго класа згодна з графікам, праводзяць штодзённы кантроль харчавання дзяцей у сталовай.
- Арганізацыя гарачага харчавання вучняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам.
Час харчавання вучняў:
пасля 1 урока – група падоўжанага дня, вучні са шматдзетных сем’яў
пасля 2 урока – І, ІІ, ІІІ, IV класы
пасля 3 урока – V, VI, VІІ класы
пасля 4 урока – VIII,IX, X, XI класы
пасля 5 урока – група падоўжанага дня, вучні са шматдзетных сем’яў
У сталовую вучняў суправаджае настаўнік, які працаваў на ўроку, пасля якога клас павінен абедаць згодна з графікам харчавання.
- Для інфармавання вучняў праводзяцца 1 раз на тыдзень лінейкі па графіку:
пасля 2 урока – VIII, IX, X, XI класы
пасля 3 урока – І - ІV класы
пасля 4 урока – V, VI, VІІ класы.
- Кожны тыдзень праводзяцца інфармацыйныя гадзіны (чацвер, пасля 6,7 ўрокаў)і класныя гадзіны (у адпаведнасці з зацверджаным дырэктарамраскладам). Кожны чацвёрты чацвер месяца праводзіцца адзіны дзень інфармавання для вучняўVIII-XI класаў (ШАГ). Дадзеныя пазаўрочныя мерапрыемствы абавязковыя для наведвання ўсімі вучнямі.
- Штомесяц на другім тыдні месяца праводзяцца для вучняў I-XIкласаў Дні здароўя.Дадзеныя пазаўрочныя мерапрыемствы абавязковыя для наведвання ўсімі вучнямі і педагогамі, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.
- З мэтай інфармацыйнага забеспячэння педагагічнага калектыву, аператыўнага прыняцця рашэнняў па важнейшых накірунках дзейнасці установы ўстанаўліваюццанаступныя дні правядзення нарад:
нарады пры дырэктару – 3-ы аўторак месяца пасля 6 урока;
аператыўныя нарады – кожны аўторак пасля 6 урока і па меры неабходнасці.
- У мэтах забеспячэння бяспечных умоў знаходжання вучняў i работнікаў Установы ўводзіцца прапускны рэжым. Адказнасць за захаванне палажэнняў, Інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжымунясе дзяжурны адміністратар і работнік, які ажыццяўляе прапускны рэжым падчас дзяжурства на вахце.
- Круглыя суткі ваўстанове дзяжурыць вартаўнік (вахцер), у адпаведнасці з графікам работы. У час перадачы змены адбываецца перадача будынкаў і маёмасці ўстановы ад аднаго вартаўніка(вахцера) другому.
- Катэгарычна забаронена ажыццяўляць пропуск асоб з прыкметамі алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
- У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыйную пагрозу бяспецы прысутных, неабходна неадкладна праінфармаваць кіраўніцтваўстановы і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл. 102).
- Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі пасля заканчэння урокаў (бацькоўскія сходы, класныя вечары і інш.), папярэдне ўзгадняюцца з кіраўніцтвамустановы з мэтай арганізацыі прапускнога рэжыму, забеспячэння бяспекі вучняў і ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
- На працягу навучальнага года ажыццяўляецца дзяжурства па Установе сіламі кіраўніцтва, настаўнікаў, вучняў у адпаведнасці з графікам. Адказнасць за складанне і своечасовую карэкціроўку графіка дзяжурства вучняў і графіка дзяжурства настаўнікаў ускладаецца на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы.
- Для вучняўI-XIкласаў у перыяд вучэбных заняткаў абавязковай з'яўляецца элементшкольнай формы устаноўленага ўзору:камізэлька бардовага колеру з гербам установы. Забараняецца знаходжанне вучняў на занятках у верхняй вопратцы.
На занятках не дапускаецца: вячэрні макіяж, святочныя і экстравагантныя прычоскі («дрэды», афарбаваныя ў экстрэмальна-яркія колеры валасы, і інш.), біжутэрыя, пірсінг, татуіроўкі на адкрытых частках цела, пр. Вучням забаронена карыстацца перагаворнымі прыладамі, якія запісваюць і прайграюць, аўдыё-і відэаапаратурай без спецыяльнага на тое дазволу настаўніка.
- Адказнасць за захаванасць адзення вучняў, здадзенагаў гардэроб, нясе вартаўнік (вахцер). Адказнасць за пакінутыя ў гардэробе каштоўныя рэчы (грошы, тэлефоны, ключы) вартаўнік (вахцер)не нясе.Вучням забараняецца пакідаць у гардэробе каштоўныя рэчы. У час правядзення вучэбных заняткаў па фізічнай культуры і здароўівучні здаюць каштоўныя рэчы настаўніку фізічнай культуры і здароўя.
- Класныя кіраўнікі штодзень кантралююць наведванне заняткаў вучнямі. Пасля пачатку 1-га ўрока настаўнік-прадметнік, які працуе ў класе, перадае педагогусацыяльнаму праз дзяжурнага вучня інфармацыю пра колькасць адсутных, паказваючы прычыну адсутнасці.
- Педагог сацыяльны штодзень дакладвае кіраўніцтвуўстановыпра колькасць адсутных вучняў на занятках да 9.10.
- Педагог сацыяльны уносіць дадзеныя аб колькасці адсутных вучняў па ўстанове ў адзіную інфармацыйную базу дадзеных па ўліку наведвання штодзень да 9.10.
- Класныя кіраўнікі замацоўваюць за кожным вучнем ў навучальным кабінеце пастаяннае працоўнае месца з мэтай матэрыяльнай адказнасці вучня за захаванасць мэблі.
- Настаўнікі забяспечваюць прыём і перадачу вучэбнага кабінета на перапынку. Адказнасць за захаванасць навучальнага кабінета падчас урока нясе настаўнік, які працуе ў кабінеце.
- Знаходжанне вучняў у класе без настаўніка не дапускаецца. Настаўнік нясе адказнасць за выкананне патрабаванняў санітарна-гігіенічных норм і правілаў, бяспекі вучняў і захаванне імі дысцыпліны ў навучальным кабінеце. Падчас перапынку ў вучэбным кабінеце адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей нясе настаўнік, чый урок у дадзеным кабінеце наступны.
- Генеральная ўборка вучэбных памяшканняў праводзіцца ў апошні тыдзень кожнага месяца.
- На перапынках адказнасць за жыццё і здароўе вучняў па-за вучэбнымі кабінетамі і спартыўнымі заламіўскладаецца на класных кіраўнікоў,дзяжурных настаўнікаў.
- Настаўнікі пачатковых класаў пасля апошняга ўрока выводзяць вучняў свайго класа ў гардэроб і прысутнічаюць там да іх выхаду з памяшканняў установы (да пасадкі ў школьны аўтобус вучняў, для якіх арганізаваны падвоз).
- Настаўнік нясе асабістую адказнасць за незабеспячэнне бяспечных умоў вучняўпры арганізацыі адукацыйнага працэсу (да пачатку і пасля заканчэння навучальных (факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых) заняткаў, падчас перапынкаў паміж навучальнымі заняткамі, на ўроках фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання, iншых уроках, факультатыўных занятках, пазаўрочных мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, экскурсіях і г.д.).
- Правядзенне экскурсій, паходаў, наведванне выстаў, правядзенне работ, спартыўных спаборніцтваў і г.д. дазваляецца толькі пасля правядзення інструктажу вучняў з абавязковым афармленнем пратакола ўстаноўленага ўзору і выдання загада на гэта дырэктара ўстановы. Адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей, выкананне правілаў бяспечных паводзін пры правядзенні падобных мерапрыемстваў нясе той настаўнік, або іншы супрацоўнік установы, прызначаны загадам дырэктара ў якасці адказнай асобы.Збор вучняў, ад'езд і вяртанне з мерапрыемстваў ажыццяўляецца толькі ад будынка установы.
- Педагогамі арганізуецца суправаджэнне вучняў І-IVкласаў да месца заняткаў наступным чынам:на ўрокі музыкі, фізічнай культуры і здароўя, англійскаймовы і назад вучняў суправаджаюць настаўнікі-прадметнікі.
- Забараняецца знаходжанне старонніх асоб на вучэбных і факультатыўных занятках без дазволу дырэктара.
- Ключы ад вучэбных кабінетаў захоўваюцца ў вартаўніка (вахцёра). Да пачатку вучэбных заняткаў настаўнік бярэ ў вахцёра ключы ад вучэбнагакабінета, нясе адказнасць за іх захаванне і своечасовае вяртанне на месца захоўвання пасля праведзеных урокаў. Забаронена выносіць ключы з установы.
- Настаўнікі пасля заканчэння вучэбных заняткаў зачыняюць вокны, краны, выключаюць святло ў вучэбныхкабінетах, абясточваць электрапрыборы.
- Забараняецца выдаленне вучняў з ўрока,за выключэннем выпадкаў грубага парушэння Статута установы, правілаў для вучняў, асацыяльных і небяспечных для прысутных паводзінаў. Настаўнік папярэджвае пра гэта дзяжурнага адміністратара.
- Да і пасля заканчэння навучальных заняткаў (абавязкова ў адсутнасці вучняў) павінна праводзіцца скразное праветрыванне навучальных памяшканняў.
- Працягласць скразнога праветрывання вучэбных памяшканняў залежыць ад умоў надвор’я. Працягласць праветрывання рэгламентуецца зніжэннем тэмпературы паветра ў памяшканні ў халодны час года да +14°С.
- Забараняецца скразное праветрыванне навучальных і іншых памяшканняў праз памяшканне санітарнага вузла.
- Аднабаковае праветрыванне памяшканняў можа праводзіцца ў прысутнасці вучняў: у цёплую пару года – бесперапынна, у халодную – да зніжэння тэмпературы паветра ў памяшканні да + 17 ° С.
- Праводзіць праветрыванне памяшкання неабходна, выкарыстоўваючы фрамугі або паваротна-адкідныя механізмы пластыкавых вокнаў.
- Праветрыванне рэкрэацыйных памяшканняў праводзіцца падчас вучэбных заняткаў.
- Забараняецца адкрываць вокны ў кабінетах і на калідорах падчас адукацыйнага працэсу, пакідаць вучняў у кабінетах з расчыненымі вокнамі.
- Педагагічныя работнікі вядуць вучэбна-планавую дакументацыю (планы, даведкі, спісы) ў друкаваным выглядзе. Класныя журналы, дзённікі запаўняюць шарыкавай ручкай з пастай сіняга колеру.
- Вядзенне школьнай дакументацыі (класныя журналы, дзённікі, алфавітныя кнігі, асабістыя карткі вучняў, асабістыя справы работнікаў установы, кнігі выдачы пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі, кнігу выдачы атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і інш.) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых дакументаў .
- Настаўнік перад навучальнымі заняткамі бярэ ўпрыёмнай дырэктара класны журнал і вяртае на месца захоўвання пасля праведзенага занятку. Забараняецца браць класныя журналы вучням.
- У выпадку неабходнасці дазваляецца працаваць з класным журналам пасля заканчэння заняткаў, атрымаўшы на гэта дазвол дзяжурнага адміністратара.
- Намеснікі дырэктара ўстановы забяспечваюць захаванасць журналаў.
- Катэгарычна забараняецца курэнне, распіццё спіртных напояў, ужыванне любых псіхатропных сродкаў работнікамі школы і вучнямі ў памяшканняхУстановы і на яе тэрыторыі.
- У памяшканях установы забаронены любыя гандлёвыя аперацыі.