РУС БЕЛ ENG

Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў

28.10.2024

28 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сольская сярэдняя школа імя Мар'яна Дуксы" адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў. Педагагічны інтэрактыў "Сучасны ўрок у пачатковых класах у кантэксце фарміравання матэматычнай адукаванасці вучняў" забяспечыў інфармаванне настаўнікаў аб агульных падыходах да ацэнкі матэматычнай адукаванасці вучняў пачатковых класаў, садзейнічаў павышэнню кампетэнцыі педагогаў па пытаннях фарміравання асноў эканамічнага мыслення малодшых школьнікаў на ўроках матэматыкі сродкамі вучэбнага прадмета. На пасяджэнні настаўнікамі былі прадстаўлены метадычныя асаблівасці выкарыстання практыка-арыентаваных заданняў для фарміравання матэматычнай адукаванасці вучняў, вызначаны канкрэтныя шляхі па ўдасканаленні матэматычнай падрыхтоўкі вучняў пачатковых класаў.

поделиться в: